Гісторыка-культурная каштоўнасць – будынак № 19 па вул. Савецкай ў г.Мінску (помнік архітэктуры)

Згодна гістарычных звестак будынак быў пабудаваны як даходны жылы дом па праекту мінскага архітэктара Генрыха Гая ў 1900-1910 гг. на перакрыжаванні вул. Захар’еўскай і бульвара, што быў працягам вул. Каломенскай.

Згодна перапісу нерухомай маёмасці г.Мінска, праведзенага ў 1910 годзе, разглядаемы ўчастак знаходзіўся на тэрыторыі квартала № 633. План участка ўяўляў сабой прамавугольнік, з развіццем у глыбіню квартала. Больш кароткай сваей часткай ён выходзіў на вул. Захар’еўскую, уздоўж якой і быў размешчаны разгладаемы тут цагляны будынак з мансардным паверхам. Будынак чатарохпавярховы, прамавугольны ў плане з падвалам пад усходняй часткай, накрыты двухсхільным дахам з невялікаю вежай, размешчанай над скошаным усходнім вуглом. Галоўны і бакавы фасады маюць багатае дэкаратыўнае аздабленне. Кампазіцыйнае рашэнне фасадаў створана за кошт рытму ваконных праёмаў, прамавугольных на першым і трэцім паверхах і паўцыркульных і лучковых – на другім і чацвёртым.

Цэнтрам об’емна-прасторавай кампазіцыі галоўнага фасада з’яўляецца завершаная трохвугольным франтонам лесвічная клетка з сістэмай высокіх і вузкіх ваконных праёмаў і галоўным уваходам. Яна фланкіравана пілястрамі, аздоблена ляпнымі дэталямі і дэкаратыўнамі вазамі на пастаментах. Чацверты паверх будынка аддзелены ад ніжніх карнізным поясам. Вокны аздоблены ліштвамі і падзелены пілястрамі. Пластыку фасада дапаўняюць размешчаныя на ўзроўні другога і трэцяга паверхаў балконы з кованымі рашоткамі. Агульнае архітэктурнае рашэнне будынка мае эклектычны характар.

Пасля ўстанаўлення савецкай улады ў Мінску праводзіліся мерапрыемства па паляпшэнню ўмоў пражывання працоўных грамадзян. Згодна дэкрэту Савецкага ўрада «Об отмене частной собственности на недвижимость в городах» (1918 г.) была праведзена муніцыпалізацыя прыватнага жылля. У рамках гэтай кампаніі былы жылы даходны дом атрымаў назву «І Дом Саветаў». Былыя квартэры былі ператвораны ў камунальная, куды засялялі адразу некалькі сем’яў рабочых і служачых. Нейкі час жыхары гэтых квартэр жылі па прынцыпу камуны – разам гатавалі ежу, прыбіралі памяшканні, прыглядвалі за дзецьмі.

Пад час Вялікай Айчыннай вайны будынак не быў пашкоджаны. Пры пасляваеннай рэканструкцыі цэнтральнага раёна горада забудова гэтай часткі вул.Савецкай (былой Захар’еўскай) захавалася і пазней была ўключана ў ансамбль плошчы Леніна (зараз – плошча Незалежнасці) разам з прылеглым трохпавярховым будынкам и касцёлам Св. Сымона и Св. Алены.

У 50-х гадах ХХ ст. па праекту архітэктара М.Дабужскай была праведзена рэканструкцыя гэтага будынка, у саставе якой выканана яго перапланіроўка. Замест драўляных канструкцый мансарднага паверха быў надбудаваны чацверты паверх з цаглянымі сценамі, накрыты двухсхільным дахам з невялікай вежай, завершанай шатровым пакрыццем. Пры гэтым архітэктурнае рашэнне чацвертага паверха было зроблена такім чынам, каб не парушыць існуючы вобраз будынка і захаваць першапачатковыя фасады.

Пры рэканструкцыі была захавана і ранейшая функцыя жылога дома - у ім размясцілася 19 квартэр, якія мелі поўнае інжэнернае абслугоўванне. У вуглавой частцы будынка размяшчаўся невялікі аптэкарскі магазін № 3 з асобным уваходам (з 2-ой паловы 60-ых гг. тут знаходзіўся філіял магазіна № 2 «Белмедтэхніка» (оптыка). С 1952 па 1969 г. у гэтым доме жыў народны артыст СССР, харавы дэрыжор Р.Р.Шырма, жыхаром дома быў таксама вядомы беларускі кампазітар Ю.У.Семеняка, у знак чаго на фасадзе будынка ўсталяваны мемарыяльныя дошкі.

У канцы 70-х гг. ХХ ст. па праекту архітэктара С.П.Сеня будынак быў рэканструяваны як адміністрацыйны і прыстасаваны для размяшчэння Галоўнага архітэктурнага ўпраўлення Мінгарвыканкама (зараз – камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва). Рэканструкцыя тычылася толькі ўнутранай перапланіроўкі, фасады цалкам захаваны, аднак было страчана шатровае завяршэнне вуглавой вежы.

У 2006 г. быў распрацаваны і рэалізаваны праект рэстаўрацыі фасадаў (УП «Институт НИПТИС», архітэктар А.Д.Фактаровіч), у саставе якога была ўзноўлена вуглавая вежа на даху будынка.

Историческая справка по зданию Советская, 19
Историческая справка по зданию Советская, 19