Историческая справка о здании на ул. Бобруйской, 4Гісторыка-культурная каштоўнасць 2-й катэгорыі, помнік архітэктуры

Будынак чыгуначных кас па вул. Бабруйскай, 4 у г. Мінску.

Будынак праектаваўся і будаваўся як павільён для прыгарадных пасажыраў. Праект быў распрацаваны ў інстытуце "Белпрампраект" архітэктарамі Н. Шпігельманам і С. Баткоўскім.

Будынак мае няпростую перадгісторыю будаўніцтва. З афіцыйнага пісьма Міністэрства шляхоў зносін начальніку Беларускай чыгункі ад 03.09.1954 г. вынікае: "Министерством путей сообщения утвержден для строительства на ст. Минск проект двухэтажного здания с разрешением на первом этаже помещения для пригородных пассажиров и на втором этаже зала для билетных касс пассажиров дальнего следования с общим объемом здания – 9600 куб. м. Однако, проектной организацией "Белпромпроект" по согласованию с управлением Белорусской ж.д., но без разрешения МПС проект указанного здания был переработан и выдан на строительство как одноэтажное здание без помещения билетных касс.

Переработанный проект указанного здания является неэкономичным и по сравнению с проектом, утвержденным МПС ухудшает обслуживание пассажиров. …Измененным проектом необоснованно и неэкономично предусмотрено устройство внутри здания лестницы для выхода на пешеходный мост".

Праверкай на месцы Галоўнае пасажырскае ўпраўленне Міністэрства шляхоў зносін СССР выявіла, што будаўніцтва пасажырскага будынка вядзецца па самавольна змененым праекце і нават пры адсутнасці каштарыса. У 1954 г. будынак ужо быў узведзены "ўчарне" і вяліся аддзелачныя работы фасадаў. І далей у пісьме сказана, што: "Главное пассажирское управление считает недопустимым и такие самовольные действия управления Белорусской ж.д. и строительной организации в части строительства пассажирского здания на ст. Минск и в целях улучшения обслуживания пассажиров на этой станции считает необходимым осуществить строительство указанного здания в соответствии с утвержденным МПС проектом".

У канцы пісьма выкладзены шэраг прапаноў Галоўнага пасажырскага ўпраўлення МШЗ па далейшым праектаванні і будаўніцтве: "1. Силами Дорпроекта Белорусской ж.д. выполнить следующие проектные работы, связанные с устройством второго этажа в пределах построенного вчерне здания пригородного павильона на ст. Минск: а) разработать проект железобетонного перекрытия на отметке 5,5 с устройством двух лестничных клеток в торцах здания с отдельными от пригородных пассажиров входами на второй этаж и расположением на втором этаже билетного зала на 12-15 касс для пассажиров дальнего следования, а также служебных помещений по согласованию с пассажирской службой; б) внутреннюю лестницу для входа на пешеходный мост исключить. В связи с этим лестницы в камеру хранения предусмотреть за пределами здания под сходом пешеходного моста; в) в связи с устройством второго этажа соответственно переработать проекты центрального отопления, водопровода … а также внутреннего архитектурного оформления помещений здания; д) в первом и втором этажах предусмотреть санитарные узлы для пассажиров; е) упростить рисунок заполнения оконных проемов второго этажа, а также парадных дверей".

У той жа час на перыяд дапрацоўкі і перазацвярджэння праекта Галоўнае пасажырскае ўпраўленне МШЗ дазволіла працягваць будаўнічыя работы па ўзвядзенні перакрыцця паддашша і даху, усе работы ў падвальным памяшканні па кацельні і камеры захоўвання, запаўненне аконных праёмаў да адзнакі 5,5, наружную тынкоўку будынка. У сувязі з гэтым пісьмом галоўны інжынер Беларускай чыгункі 09.09.1954 г. выдаў тэхнічнае заданне на праектаванне другога паверха, у якім фактычна былі ўлічаны ўсе вышэйпералічаныя патрабаванні Галоўнага пасажырскага ўпраўлення МШЗ. Паводле тэхнічнага задання на другім паверсе прадугледжвалася размясціць 13 кас, 7 службовых памяшканняў і стойку буфета, на першым паверсе -12 кас для прыгарадных пасажыраў.

Упраўленне па справах архітэктуры пры СМ БССР дала станоўчае заключэнне на ўстройства другога паверха пры ўмове: "1. создания нормального естественного освещения помещений 2-го этажа; 2. разработать интерьеры".

Праектныя работы па ўстройстве другога паверха ў павільёне выконваліся ў Праектнай канторы Беларускай чыгункі архітэктарамі Марчанкам і Чурко. У адпаведнасці з вышэйзгаданымі дакументамі, у аднапавярховым аб’ёме было запраектавана міжпаверхавае перакрыцце. На першым паверсе планавалася размясціць касавую залу прыгарадных пасажыраў, на 2-м паверсе касавую залу пасажыраў далёкага накірунку з самастойнымі ізаляванымі лесвіцамі, размешчанымі ў тарцах будынка. Уваходы на лесвіцы былі запраектаваны з боку прывакзальнай плошчы.

Вялікая ўвага надавалася афармленню інтэр’ераў. З тлумачальнай запіскі да праектнага задання вынікае, што аддзелку 1-га і 2-га паверхаў рэкамендавалася выканаць высокаякаснай тынкоўкай і прымяненнем натуральнага мармуру (онікс Агамзалійскі белы). Для паляпшэння прапорцый залы 2-га паверхапраёмаў на 2-м паверсе прапаноўвалася зрабіць вітражы. Акрамя таго, на вокнах 2-га паверха былі запраектаваны дэкаратыўныя рашоткі вышынёй 0,9-1,0 м. Падлога ў залах на 1-м і 2-м паверхах была запраектавана мазаічная па спецыяльным малюнку. У падсобных памяшканнях падлога была драўляная.

Прыступкі і пляцоўкі лесвічных клетак таксама прапаноўвалася зрабіць мазаічныя.

Праектнае заданне было ўзгоднена МШЗ і на яго падставе ў 1955 г. распрацаваны рабочы праект. Чарцяжы фасадаў павільёна на праекце і сучасны стан будынка сведчаць, што ён узведзены ў адпаведнасці з праектам. Праект утрымлівае камплект чарцяжоў з развёрткамі сцен касавых залаў, якія даюць уяўленне аб запраектаваных інтэр’ерах. Калоны на першым паверсе абліцоўваліся мармурам. Касавыя перагародкі з боку зала выконваліся з моранага дуба, папярэчныя і заднія – з сасны. Драўляны тамбур цэнтральнага ўвахода з двума двухстворкавымі філянговымі дзвярыма выконваўся з цэльнага дуба і сталярных афанераваных пліт. Яго упрыгожваў фрыз з разеткамі. На тарцовых сценах у цэнтры размяшчаліся на тумбах інфармацыйныя дошкі, таксама выкананыя з моранага дуба, апрацаванага воскам. У завяршэнні сцен залаў праходзіў ляпны фрызавы пояс і шматслойны карніз. Столі залаў былі кесаніраваныя з разеткамі і плафонамі. Падлога мазаічная геаметрычнага малюнка на белым цэменце з дабаўленнем пігментаў. Дэкаратыўныя радыятарныя рашоткі запраектаваны з моранага дуба. У 1955 г. будаўніцтва будынка кас было завершана. У 2004 г. праведзена рэстаўрацыя з рэканструкцыяй будынка.

 

(матэрыял падрыхтаваны навуковым супрацоўнікам
ААТ "Праектрэстаўрацыя" Чарняўскім А.І.)