Брацкія могілкі ў Мінску былі створаны па хадайніцтву Аляксандраўскага камітэта. Звесткі аб гісторыі заснавання могілак змешчаны ў архіўным дакуменце з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі «Справа мінскай гарадской управы аб устройстве ў горадзе Мінску Брацкіх могілак для пахавання воінаў - ахвяр Вялікай Еўрапейскай вайны» за 1914 - 1915 гады.

Справа ўтрымлівае ліст Аляксандраўскага камітэта аб параненых, накіраваны Мінскаму гарадскому галаве 26 верасня 1914 г. У ім паведамлялася, што адным з галоўных накірункаў дзейнасці камітэта «… относится почитание памяти убитых воинов. Предложено во всех приходских церквах сооружать доски с начертанием имен павших воинов; кроме того, на родине убитых, на более видных местах ставить памятники хотя бы примитивного устройства в виде часовен, крестов, каменных столбов, плит и тому подобного. В заботах об увековечивании памяти жертв настоящей войны Александровский комитет о раненых повергал на Высочайшее благовоззрение пожелания о том, чтобы умирающие воины были хоронены в каждом городе лишь на определенном кладбище и в одном месте. Впоследствии такие кладбища могут быть обсажены деревьями, обнесены решеткой и будут представлять особые братские кладбища. На них можно сооружать часовни, кресты, памятники и проч. Такие братские кладбища будут напоминать будущим поколениям о Жертвах Великой Европейской войны».

Гэтыя прапановы былі падтрыманы начальнікам Мінскай ваенна-акруговай управы, які прасіў «...спешного распоряжения об отводе соответствующего места под кладбище для погребения умерших воинов». Адначасова мінскі губернатар запатрабаваў ад гарадскіх улад неадкладнага выканання «городскими и земскими учреждениями Высочайшего одобрения пожеланий Александровского комитета о раненых».

30 кастрычніка 1914 г. на сумеснай нарадзе прадстаўнікоў гарадскіх і земскіх уладаў Мінскай губерніі была прынята пастанова аб хутчэйшым выкананні прапаноў Аляксандраўскага камітэта, а 3 лістапада Мінская гарадская дума на сваім пасяджэнні разгледзела пытанне «Об устройстве братских могил и кладбища» і вырашыла: «Поручить городской управе под устройство отдельного братского кладбища приобрести от Причта Минского Кафедрального собора одну десятину земли при Виленском тракте». Адначасова Мінскае губернскае праўленне, «признавая отведенный городом Минском участок в одну десятину земли между Виленским и Долгиновским трактами под братское кладбище», 29 лістапада дало дазвол на адкрыццё гэтых могілак і даручыла пабудаваць там праваслаўную капліцу. Напрыканцы 1914 г. тэрыторыя могілак была абнесена драўляным плотам з брамай. Першапачаткова новыя вайсковыя могілкі былі цалкам падначалены гарадской управе, якая павінна была сачыць «…чтобы в приеме и погребении доставляемых на это кладбище покойных воинов, павших жертвами настоящей Великой Европейской войны, не было допущено ни малейшего ни промедления, ни затруднения».

17 лістапада 1914 г. Мінская гарадская дума зацвердзіла распрацаваныя мінскім гарадскім архітэктарам Ф. Жаландкоўскім праект і каштарыс на будаўніцтва могілак і праваслаўнай капліцы. Адначасова працягваліся работы па добраўпарадкаванні могілак - тэрыторыя іх была падзелена на спецыяльныя квадраты, пракладзены дарожкі. Такім чынам новыя вайсковыя могілкі атрымалі регулярную планіроўку. Работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі былі скончаны ў маі 1915 г. Капліцу пачалі будаваць вясной 1915 г., і вельмі хутка храм быў узведзены. Летам 1915 г. мінскія гарадскія ўлады прынялі рашэнне аб пашырэнні Брацкіх вайсковых могілак, адначасова побач з імі былі створаны яшчэ адны могілкі – «Для умирающих беженцев из местностей, занятых неприятелем». Пахаванні тут пачаліся 26 жніўня 1915 г., а 14 снежня таго ж года могілкі для бежанцаў далучылі да вайсковых.

У афіцыйных дакументах адзначаецца, што вайсковыя могілкі непасрэдна падпарадкоўваліся мінскаму вайсковаму каменданту і мелі афіцыйную назву «Минское братское воинское кладбище». У фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва захоўваецца некалькі дакладных планаў гэтых вайсковых могілак, а таксама праект будаўніцтва капліцы і іншыя графічныя матэрыялы. Пахаванні на могілках праводзіліся да 1918 г., а па некаторых звестках – і да 1920 г. Яны праіснавалі да Другой сусветнай вайны. Былі пазначаны на нямецкім плане Мінска 1942 г. У час акупацыі Мінска нямецка-фашысцкія захопнікі з 1 ліпеня 1941 г. на тэрыторыі могілак заснавалі лагер смерці для ваеннапалонных і грамадзянскага насельніцтва. Тэрыторыя была абнесена калючым дротам. Вязняў трымалі пад адкрытым небам. Памерлых хавалі ў 50 м ад лагера, з боку вул. Чарвякова.

Па матэрыялах даследавання У. Дзянісава

У 2011 г. завершаны работы па добраўпарадкаванні былых брацкіх могілак.

Тэрыторыя могілак з трох бакоў (ад вуліц) абнесена металічнай ажурнай агароджай на невысокай падпорнай сцяне. Паміж пралётамі агароджы стаяць гранёныя слупы, абліцаваныя цёмна-шэрым гранітам і ўвянчаныя ўрнамі. З чацвёртага боку (ад жылога дома) тэрыторыя аддзелена невысокімі металічнымі слупкамі, паміж якімі ланцуг. На адной восі размешчаны ўваходы з вул.Чарвякова і Старавіленскага тракта, аформленыя двума пілонамі. Трэці ўваход размешчаны з боку вул. В.Харужай. Вылучаны скульптурамі анёлаў, устаноўненых на пілонах.

Тэрыторыя падзелена трыма перпендыкулярнымі алеямі, якія ад уваходных брам вядуць да цэнтра. У цэнтры знаходзіцца мураваная капліца ў неакласічных формах, завершаная купалам. Вуглы капліцы дэкарыраваны паўкалонамі, якія падтрымліваюць антаблементы і трохвугольныя франтоны. На сцяне капліцы змешчаны мазаічны абраз "Знаменне Багародзіцы". Вышэй змешчана выява "Спас Нерукатворны". Купал таксама ўпрыгожаны рысункам з мазаікі. Перад капліцай знаходзіцца круглая пляцоўка. З чатырох бакоў размешчаны гранітныя пліты з імёнамі пахаваных. Дапаўняюць мемарыяльны комплекс арыгінальнай формы ліхтары.

14 жніўня 2011 года на Мінскіх брацкіх вайсковых могілках адбылася цырымонія перапахавання астанкаў воінаў Першай сусветнай вайны у крыпту праваслаўнай капліцы.